Спадчына: Недзьведзь Міхаіл Канстанцінавіч
Чацвер, 29 Верасень 2016 11:35
28 жніўня 2016 г. – 75 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Канстанцінавіча Недзьведзя (1941), вучонага ў галіне паталагічнай анатоміі, выдатніка аховы здароўя
Міхаіл Канстанцінавіч Недзьведзь нарадзіўся 28 жніўня 1941 года ў г. Пінску (цяпер Брэсцкай вобласці) у сям’і служачых. У 1959 годзе з адзнакай скончыў Пінскае медыцынскае вучылішча, у 1965 годзе – з адзнакай Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут.